BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Наталля Васілевіч: Святары падлягаюць асабліваму кантролю

Фота: belarus2020.churchby.info

Агулам па стане на 12-га лістапада ў Беларусі зафіксавана 1284 чалавек палітзняволеных.

Пра ціск на святароў распавяла прадстаўніца ініцыятывы “Хрысціянская візія” Наталля Васілевіч:

РР: Наколькі можа ўплываць страх у грамадстве?

Наталля Васілевіч: Так, страх перад тымі рэпрэсіямі, у якія пагружаецца беларускае грамадства, які закранае ўсё больш шырокія колы людзей. Вельмі шмат эвакуацый апошнім часам адбывалася з Беларусі. Актывісты, людзі вымушаныя з’язджаць. Усе менш людзей застаецца ўнутры Беларусі, якія гатовыя ісці на нейкую рызыку.

РР: Сярод апошніх навін закрыццё Пінскай каталіцкай духоўнай семінарыі. Ці вядомыя прычыны?

Наталля Васілевіч: Паколькі Пінская семінарыя практычна пяць гадоў практычна не дзейнічае, да таго там быў адзін навучэнец. То для каталіцкага касцёла на сённяшні дзень проста нерэнтабельна мець цэлую навучальную ўстанову. Вельмі шмат бюракратыі, а калі няма каму вучыцца, то гэтая бюракратыя не мае сэнсу і патрабуе шмат рэсурсаў. Гэтыя рэсурсу безвынікова ідуць у нікуды. Калі будзе больш жадаючых прымаць сан ксяндза, вучыцца ў семінарыі, то семінарыя будзе зноў адкрытая.

РР: Зараз адзіная магчымасць вучыцца ў семінарыі ёсць у Гародні?

Наталля Васілевіч: Так. У Гародні. Наколькі я ведаю, каталікі вучацца ў Казахстане. Бо раней тыя, хто вучыўся ва Украіне, не могуць там вучыцца. Тым не менш ёсць студэнты, якія выязджаюць з Беларусі, вучацца за межамі Беларусі. Мы можам сказаць, што існуе вельмі вялікі недахоп навучальных устаноў для будучых святароў. Служэнне святара цяпер становіцца досыць небяспечным. З іншага боку гэтая небяспека ў перыяды ганення, ціску, у людзей адраджаецца патрэба думаць пра сваё жыццё, чуць гэты заклік да саміх сябе.

РР: Святары сталі далучацца да мерапрыемстваў сілавікоў, таксама ім забаранілі карыстацца сацсеткамі.

Наталля Васілевіч: Інстытут тэалогіі, як частка БДУ, заўсёды атрымліваў разнарадкі на афіцыйныя мерапрыемствы. Што датычыць сацыяльных сетак, то сацыяльныя сеткі – гэта не толькі нейкая выгода для святароў, каб сведчыць пра сваю веру, расказваць пра сваё жыццё, папулярызаваць хрысціянства ў сацыяльных, падтрымліваць кантакты з моладдзю сталейшага ўзросту, якія знаходзяцца за мяжой. Цяпер самі па сабе сацыяльныя сеткі становяцца небяспекай, якія маніторыць ідэалагічныя органы, міліцыя. Святары гэта асобная група, якая падлягае асабліваму кантролю з боку ўладаў.

РР: Нагадайце, колькі зараз святароў знаходзіцца за кратамі.

Наталля Васілевіч: Калі мы кажам пра палітзняволеных святароў, то іх зараз трое. Гэта праваслаўны святар Сяргей Рэзановіч разам са сваёй жонкай Любоўю і сынам Паўлам. Святар Генрых Акалатовіч, які фактычна год знаходзіцца ў зняволенні. Таксма гэта ксёндз Анджэй Юхневіч.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Па яе словах, такая сітуацыя і агульная атмасфера запалохвання ў краіне, скарачаюць місіянерскія і пастырскія магчымасці клірыкаў. Святары “на волі” адмаўляюцца ад звыклых форм камунікацыі з сябрамі, многія сыходзяць пад “самаізаляцыю”, скарачаюць сваю медыя-прысутнасць, выдаляюцца з сацсетак, каб пазбегнуць рызыкаў.

Беларускае Радыё Рацыя