52-гадовую Наталлю Гаўрон хутка будуць судзіць за салідарнасць з палітвязнямі. Наталля была затрымана 23 студзеня падчас рэйду КДБ за дапамогу палітвязням.

Жанчыне прад’явілі абвінавачванне паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Суд над ёй распачнецца 30 верасня ў Менскім абласным судзе.
Справу будзе разглядаць суддзя Уладзімір Арэшка.
Месца ўтрымання: Следчая турма № 8. 222163, Жодзіна, Савецкая, 22А, Наталля Браніславаўна Гаўрон.
“Вясна”






