BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Наталлю Ладуцьку асудзілі да 4 гадоў калоніі за салідарнасць з палітвязнямі

У Менскім абласным судзе 11 лютага 60-гадовую палітзняволеную Наталлю Ладуцьку прызналі вінаватай у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» і асудзілі яе да чатырох гадоў пазбаўлення волі і 600 базавых велічыняў штрафу (24 000 рублёў), піша @dissidentBY.

Прысуд вынес суддзя Яўген Пісарэвіч.

Нагадаем, Наталлю затрымалі 23 студзеня 2024 году падчас масавага рэйду КДБ за дапамогу палітвязням. Наталлі прад’явілі абвінавачванне паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

вясна