BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Натарыусы могуць застацца без ліцэнзіі за рэпосты і каментары

Беларускія натарыусы могуць застацца без ліцэнзіі ці быць выключанымі з Беларускай натарыяльнай палаты за падпіску на «экстрэмісцкія рэсурсы», рэпосты з іх, ці каментары пад допісамі. Адпаведныя нормы змяшчае новы Кодэкс прафесійнай этыкі натарыуса, зацверджаны Міністэрствам юстыцыі. Дакумент набывае моц 11 ліпеня.

«Учынкам, які ганьбіць гонар і годнасць натарыуса» называюць у новым кодэксе ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, узаемадзеянне з «экстрэмісцкімі фарміраваннямі» або «тыражаванне экстрэмісцкага кантэнту».

Таксама натарыусам забаронена абмяркоўваць з кліентам ці ў сацсетках працу іншых дзяржорганаў, ім нельга крытыкаваць службовых асоб, выступаць у СМІ ад імя натарыяльнай супольнасці і так далей.