BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Навагодняе віншаванне ад Зянона Пазьняка

скрыншот відэа

Лідар Руху “Вольная Беларусь” і Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі БНФ Зянон Пазьняк звярнуўся да суайчыннікаў, пажадаў міру і заклікаў шанаваць усё беларускае: падтрымліваць мову, культуру, літаратуру, любіць дзяцей і свой народ, берагчы незалежнасць краіны, прыроду. “Беларусы ў гэты цяжкі час павінны выжыць і ўмацавацца, выйсці з яго мацнейшымі і салідарнымі, а таму лозунг наш павінен быць такім: Беларус Беларусу Беларус”.

Зянон Пазьняк таксама склаў навагодняе пажаданне да Аляксандра Лукашэнкі – прыняць рашэнне і спыніць рэпрэсіі, што павінна добра паўплываць на дычыненні Беларусі з іншымі краінамі.

Поўны тэкст звароту:

З НОВЫМ ГОДАМ!

Паважаныя спадарыні і спадары, паважаныя Беларусы, дарагія землякі!

Надыходзіць Новы 2026 год. Спадзяемся, што ён будзе лепшы, чым мінулы.

Таму віншуем усіх нас з Новым годам і зычым моцы, дабрабыту, здароўя сабе і ўсяму нашаму дарагому Народу.

Чаго б найперш я б хацеў пажадаць нам усім і ўсім нашым людзям.

А гэта найперш міру, міру ў Беларусі і, каб цёмныя сілы не ўцягнулі нас у вайну супраць брацьцяў і сяброў нашых.

Другое, самае важнае – беражэм нашу Беларусь, нашу краіну, нашу незалежнасьць, нашу прыроду, нашу зямлю.

Трэйцяе. Любем наш народ і падтрымліваем усё сваё беларускае, нашу мову і культуру, нашыя песьні і літаратуру, нашых дзяцей і ўсіх нашых людзей.

У гэты цяжкі час, мы беларусы, павінны выжыць і ўмацавацца, выйсьці зь яго мацнейшымі і салідарнымі. І таму лёзунг наш цяпер, калі стала цяжэй жыць, хай гучыць так: Беларус беларусу беларус.

Дапамагайма адзін аднаму. Беларуская нацыянальная салідарнасьць цяпер шмат паспрыяе нам вярнуцца да волі і да справядлівасьці.

Зычу сьветлай будучыні і шчасьця ўсім людзям нашым у новым 2026 годзе.

З новым годам, дарагія землякі! Жыве Беларусь! Слава Айчыне! На векі вякоў слава!

Зянон Пазьняк

31-ХІІ-2025

Беларускае Радыё Рацыя