BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Навапалачанін патэлефанаваў у міліцыю і сказаў «Слава Украіне». Яму прысудзілі 15 сутак

Справу Барыса Казельскага 12 студзеня разбірала суддзя наваполацкага гарсуда Зінаіда Балаболава.

Паводле судовай пастановы, 22 снежня мінулага года жыхар Наваполацка парушыў заканадаўства аб масавых мерапрыемствах. Парушэнне палягала ў тым, што мужчына набраў нумар 102 і сказаў дзяжурнаму, які ўзяў слухаўку, «Слава Украіне».

Суддзя вырашыла, што шляхам «публічнага ажыццяўлення званка» Казельскі «правёў несанкцыянаванае пікетаванне без дазволу Наваполацкага гарвыканкама, выказваючы свае грамадска-палітычныя, асабістыя і іншыя інтарэсы». І, паводле арт. 24.23 КаАП, мае быць арыштаваным на 15 сутак.

Віцебская вясна