У кожным дурдоме свае парадкі, але ёсць адна агульная рыса: у кожным прыстойным дурдоме павінен быць свой Напалеон. Адзін, захлынаючыся ўласнай веліччу, праводзіць псеўдавыбары, другі — шантажуе ўвесь свет. Абодва гуляюць чужымі жыццямі і лёсамі. Атачылі сябе прыдворнымі блазанамі і дураць народ, імкнучыся зрабіць такімі ж псіхапатамі.

Дарэчы, у крамлёўскім дурдоме гэта някепска атрымліваецца. Прыдворны блазан, ён жа “філосаф” Дугін, забаўляе свайго імператара як можа. Ліслівіць імператарскім бязглуздзіцам: агучвае іх на праўладных афіцыйных мерапрыемствах, надаючы ім «глыбокі» філасофскі сэнс. А пацыенты дурдома ў захапленні — ім падабаецца, як філосаф іх шызу апісвае прыгожымі словамі!
Нядаўна вось Дугін прапанаваў вынесці Леніна з Маўзалея, каб “вызваліць месца для сапраўднага імператара”. Вера ў цяперашняга гаспадара крамлёўскага дурдома – гэта як вера ў Імператара, але яму, відаць, не хапае пэўных атрыбутаў, якія канчаткова замацуюць яго “святую” ролю ў гісторыі Расеі.
У ідэале Маўзалей трэба перабудаваць, але спачатку, зразумела, вызваліць яго ад цела Леніна. Затым упрыгожыць ваеннымі трафеямі часоў СВА і рыхтаваць да таго, што там будзе пахаваны САМІВЕДАЕЦЕХТО. Але імператару наўрад ці спадабаецца такая ініцыятыва: ён жа ведае, колькі жадаючых гатовыя паскорыць яго “муміфікацыю” без усялякіх маўзалеяў і трафеяў.
Беларускае Радыё Рацыя






