BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Навуковай прэміі “Бізон Гігс” у 2025 годзе не будзе

Навуковай прэміі “Бізон Гігс” ад супольнасці зіна “Pamyłka” ў 2025 годзе не будзе. Яна перанесеная на  2026 год. Пра гэта паведаміў каардынатар прэміі Міхаіл Волчак.

Фота: buymeacoffee.com

Даследчык патлумачыў такое рашэнне творчымі планамі — у гэты час ён працуе над выданнем кнігі:

-Я вырашыў скончыць са сваёй кнігай. Я выдаю кнігу пра супольнасці. У мяне ўжо ідзе вёрстка кнігі. Застаўся друк. І мая персанальная мэта выдаць кнігу да новага года ці можа на пачатку наступнага. І таму я канцэнтруюся на гэтым. Таму “Бізон Гігса” будзе ў 2026 годзе.

“Бізон Гігс” – гэта навукова-папулярная незалежная прэмія ў галіне дакладных і прыродазнаўчых навук.

Беларускае Радыё Рацыя