BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Назіраецца свайго роду дэпалітызацыя беларускай дыяспары”

“Народныя амбасады – гэта адна з самых арганізаваных сетак беларускіх дыяспар”, – заўважае каардынатарка Народных амбасад Аляксандра Мамаева, падводзячы вынікі 2025 года. Агулам, паводле яе, беларускія дыяспары ў розных краінах свету досыць актыўныя і заўважныя, аднак апошнім часам назіраецца пэўная тэндэнцыя:

– Трэба таксама сказаць, што адбываецца свайго роду дэпалітызацыя беларускай дыяспары. Беларусы больш уключаюцца не ў палітычныя нейкія мерапрыемствы, а хутчэй культурніцкія – выставы, творчыя сустрэчы, канцэрты.

Журналістка, палітычная эмігрантка, Мілана Харытонава заўважае, што апошняя хваля вызвалення і дэпартацыі палітвязняў у пэўным сэнсе ажывіла дыяспару:

– Мы трохі адкаціліся, «абнулілся», можна так сказаць, таму што была ўжо і стома, і пэўнае звыканне да таго, як укладаецца жыццё ў новай краіне. Зразумела, хуткага вяртання назад не будзе. А тут новая вялікая хваля палітвязняў, якія былі выштурхнутыя з краіны. Мы можам зноў сабрацца з салідарнасцю, з гуртаванасцю, якая ў нас была на піку чатыры-пяць гадоў таму назад, зноў уключыцца і дапамагчы гэтым людзям.

Што тычыцца дэпалітызацыі беларускай дыяспары, то нашы суразмоўцы адзначаюць, што на гэта паўплывалі ў тым ліку рэпрэсіі ўнутры Беларусі і ціск на беларусаў за мяжой праз іх родных і блізкіх, а таксама завочныя крымінальныя справы.

Беларускае Радыё Рацыя