BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Назвалі лаўрэатаў прэміі беларускай праваабарончай супольнасці

10 снежня ў Вільні ўручылі Прэмію беларускай праваабарончай супольнасці.  Пераможцай у намінацыі «Праваабаронца года-2024» стала грамадская актывістка Наста Базар. Яна падтрымлівае жанчын у сітуацыях хатняга і сэксуалізаванага гвалту. У намінацыі «Журналіст года-2024» два пераможцы: галоўны рэдактар медыя Reform.news Фёдар Паўлючэнка і журналістка і праваабаронца «Вясны» Дзіяна Пінчук.

У намінацыі «Праваабарончая кампанія/ініцыятыва года» перамог Дабрачынны фонд BYSOL, які ладзіць зборы для пацярпелых ад палітычнага пераследу, дапамагае з экстраным выездам з Беларусі, падтрымлівае вызваленых палітвязняў, беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне.

Лаўрэатам у намінацыі «Праваабарончая салідарнасць» стаў журналіст Ігар Ільяш, журналіст і муж палітзняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай, якая з 2020 года ў зняволеньні. Ігар Ільяш прынцыпова заставаўся ў Беларусі, каб дапамагаць сваёй палітзняволенай жонцы.

Беларускае Радыё Рацыя