BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Названыя фіналісты Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2025 год

Аргкамітэт Прэміі праваабарончай супольнасці за абарону і прасоўванне правоў чалавека апублікаваў спіс намінантаў, якія ўвайшлі ў шорт-ліст у 2025 годзе.

У намінацыі «Праваабронца года-2025» у спіс увайшлі:

  • Павел Левінаў;
  • Алена Маслюкова;
  • Таццяна Нядбай.

У намінацыі «Журналіст(ка) года-2025» вылучаныя:

  • Кацярына Абромчык, ПЦ «Вясна»;
  • Ларыса Шчыракова, фрылансерка;
  • Алена Якжык, «Салідарнасць».

У намінацыі «Праваабарончая кампанія/ініцыятыва года-2025» названыя:

  • Кампанія «У турмы не жаночы твар»;
  • Маніторынг выканання права на прытулак беларусаў у Грузіі;
  • Ініцыятыва «Нас вырашылі зусім звесці са свету».

У намінацыі «Праваабарончая салідарнасць года-2025», намінаваныя:

  • Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзь Лабковіч;
  • Вольга Брыцікава;
  • Андрэй Пачобут.

Цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў адбудзецца анлайн 10 снежня, пачатак а 16:30 (па менскім часе).

вясна