BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Названыя лаўрэаты прэміі праваабарончай супольнасці-2025

Лаўрэатамі прэміі праваабарончай супольнасці за дасягненні ў галіне правоў чалавека ў намінацыі “Праваабаронца года“ ў 2025 годзе сталі праваабаронцы Павел Левінаў, Алена Маслюкова і кіраўніца Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай.

Фота: ПЦ “Вясна”

Адпаведная прэмія была ўручаная ім на цырымоніі ў Вільні 10 снежня — у Міжнародны дзень абароны правоў чалавека.

Як было адзначана на мерапрыемстве, упершыню з часу заснавання прэміі ўсе тры намінанты, якія ўвайшлі ў шорт-ліст, набралі аднолькавую колькасць галасоў членаў журы.

У намінацыі “Журналіст года“ прэмія была ўручаная Кацярыне Абромчык (ПЦ “Вясна“). Праваабарончай кампаніяй / ініцыятывай года прызнаная кампанія “У турмы не жаночы твар”. Прэмія ў намінацыі “Праваабарончая салідарнасць“ прысуджана палітзняволенай, лідару незалежнага прафсаюза наваполацкага “Нафтана“ (Віцебская вобласць) Вользе Брыцікавай.