За данаты ў Беларусі асудзілі не меней як 91 чалавека, агулам на 255 гадоў пазбаўлення і абмежавання волі.

Як паведаміла МУС, толькі з пачатку 2024 году 260 чалавек зрабілі «дабраахвотных ахвяраванняў» на суму больш за 356 тысяч даляраў.
За данаты ў структуры, якія прызнаныя ўладамі«экстрэмісцкімі фармаваннямі», у Беларусі пагражае да пяці гадоў калоніі. Нават на момант, калі яны не былі прызнаныя гэткімі.
Таксама ў Беларусі актыўна пераследуюць паводле арт. «фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці» — за данаты ў розныя ініцыятывы, напрыклад, у BYPOL і «Кіберпартызанам». Па гэтым артыкуле пагражае да 12 гадоў зняволення.
У сукупнасці паводле двух названых артыкулаў па стане на 23 жніўня 2024 году асудзілі не меней як 91 чалавека на 255 гадоў пазбаўлення і абмежавання волі, піша «Вясна».