З 2020 года ў Беларусі не менш як 77 чалавек атрымалі прысуды за данаты. Іх судзілі па артыкуле аб фінансаванні экстрэмісцкага фармавання (арт. 361-2 КК) або аб фінансаванні тэрарыстычнай дзейнасці (арт. 290-1 КК), паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Праваабаронцы зазначаюць, што ў краіне пачасціліся выпадкі пераследу па артыкуле аб фінансаванні тэрарыстычнай дзейнасці. Па такім артыкуле пераследуюць за ахвяраванні, напрыклад, BYPOL і «Кіберпартызанам». Па гэтым артыкуле судзілі не менш за 10 чалавек.
У красавіку гэтага года МУС паведамляла, што ўстанавіла 260 чалавек, якія пераводзілі грошы «экстрэмісцкім» арганізацыям. Агульная сума іх пераводаў склала больш за 5000 долараў. Іх прымусілі зрабіць «добраахвотныя ахвяраванні» на суму 356 тысяч даляраў.
reform.news






