У Варшаве на 50-м годзе жыцця памёр вядомы аўтагоншчык з Гародні Аляксей Асмалоўскі. Ён быў удзельнікам шматлікіх ралі-рэйдаў, пазадарожных спаборніцтваў і аўтафестываляў.

Праблемы са здароўем у яго пачаліся яшчэ ў студзені – спачатку былі скаргі на недамаганне, але хутка высветлілася, што сітуацыя значна сур’ёзней. Лекары дыягнаставалі крытычныя праблемы з аортай, а неадкладная аперацыя працягвалася пяць гадзін. Спачатку Аляксей змог аднавіцца, але пазней развілася цяжкая інфекцыя, якая прывяла да сэпсісу.
Асмалоўскі апошнія гады жыў у Варшаве, але планаваў вярнуцца ў вялікі спорт. Асаблівай яго страсцю быў ярка-аранжавы пазадарожнік TRUCK, створаны для экстрэмальных гонак.
Развітанне з гоншчыкам адбудзецца сёння ў Гародні, у 13:00 пройдзе служба ў Саборы Усіх Святых, пасля чаго Аляксея пахаваюць на могілках у Аульсе.
Беларускае Радыё Рацыя
Калаж: autogrodno.by






