BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Не ведаюць, за што караюць

Як стала вядома, палітзняволены Уладзімір Гундар на чарговы год пазбаўлены прадуктовай перадачы. Першая забарона адбылася ў бабруйскай калоніі з 24 верасня 2023 года па 24 верасня 2024 года, куды быў адпраўлены Гундар пасля ўступлення прыгавору ў сілу, кажуць блізкія да сям’і людзі:

– З 1 сакавіка яго зноў пазбавілі перадачы. Хаця сядзіць ужо паўгады ў камеры-адзіночцы. Паводзіць сябе ніжэй травы, цішэй вады. Таму сам не ведае, за што. Магчыма, у іх там па плане штосьці такое бывае.

Нагадаем, што палітвязень Уладзімір Гундар асуджаны па справе “групоўкі Аўтуховіча” да 20 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Тэрмін пачаў адбываць у бабруйскай калоніі №2. Але неўзабаве быў адпраўлены ў магілёўскую турму №4.

Беларускае Радыё Рацыя