Не выйшаў на волю пасля 15-ці сутак арышту гамяльчук Аляксандр Канеўскі. Піша Праваабарончы Цэнтр “Вясна”.

Аляксандр – сын вядомай грамадскай дзяячкі Таццяны Канеўскай. З ІЧУ ён павінен быў выйсці яшчэ 21 лістапада.
На дадзены момант месца знаходжання Аляксандра і прычыны яго другога затрымання пакуль невядомыя. Паведамляюць праваабаронцы.
Беларускае Радыё Рацыя






