Беларусы Варшавы зладзілі традыцыйную акцыю каля помніку Мікалаю Каперніку. Гэтым разам яна была прысвечаная гадавіне выбараў 2020-га.

Распавядае суарганізатар мітынгу, прадстаўнік суполкі Беларусаў Варшавы Васіль Плешкуноў:
– Я сёння казаў пра тое, што некаторыя ўжо пачалі даводзіць, што нам трэба забываць 2020 год. Але як гэта можна забыць. Як можна забыць тыя часы, калі мы ўжо пачалі адчуваць сябе людзьмі. Людзьмі, а не тым быдлам на закланні, якім мы былі да 2020 года. Як можна забыць тых людзей, з якімі мы разам выходзілі. Ты іх учора не ведаў, а сёння гэта твой сябар. Ён выходзіць за тую ж самую свабоду, за якую выйшаў і ты. Як можна забыць тых, хто аддаў сваё жыццё за той 20-ы год. Ды памятаць трэба толькі з-за таго, што тыя ж самыя ўлады, якія зараз захапілі ўладу ў Беларусі, – яны таксама памятаюць.
“Сведчанні таму – несупынныя затрыманні ў Беларусі людзей за іх пратэстную дзейнасць 5 год таму”, – дадаў Васіль Плешкуноў.
Нагадаем, цяпер ў краіне, па дадзеных праваабарончага цэнтру “Вясна”, – 1184 палітвязні.
Цалкам матэрыял:








Беларускае Радыё Рацыя






