BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Неасэнсаваная гісторыя вяртаецца”

Нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч, якая знаходзіцца ў Літве для працы над новым літаратурным праектам, прысвечаным падзеям 2020 года ў Беларусі, падчас сустрэчы з чытачамі падкрэсліла, што краіна перажывае глыбокае гістарычнае прыніжэнне.  

Святлана Алексіевіч адзначае, што цяперашні час можна назваць не толькі палітычным, але і маральным крызісам. Страта дзяржавы і годнасці — гэта не проста выклік, а глыбокае гістарычнае прыніжэнне, з якім складана змірыцца і якое патрабуе пераасэнсавання. Аднак беларусы дагэтуль не зрабілі высноў з мінулага. Грамадства так і не перажыло да канца траўмы камуністычнага рэжыму і рэпрэсій, не асэнсавала іх наступстваў. Менавіта таму гісторыя вяртаецца — праз новыя формы гвалту, страху і несвабоды. Будучыня выглядае няпэўнай, але жыццё не можа зводзіцца да чакання. Пошук сэнсаў, захаванне памяці і супольнае імкненне да зменаў застаюцца неабходнымі для тых, хто не гатовы прыняць рэальнасць як непазбежнасць. Адзначыла Алексіевіч.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: «Зеркало»