BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Небяспечнае вяртанне на радзіму

Як мінімум 66 чалавек асудзілі па палітычных крымінальных справах пасля вяртання з-за мяжы.

Агулам такіх кейсаў можа быць больш, бо праваабаронцам вядома не пра ўсё выпадкі затрыманняў і палітычнага пераследу.

З гэтых людзей зараз за кратамі знаходзяцца як мінімум 36 чалавек: найбольшы тэрмін з іх — 11 гадоў калоніі — прызначылі Яраславу Саковічу, які вярнуўся ў Беларусь у 2021 годзе з-за хворых бацькоў.

Вядома, што некаторых з затрыманых у выніку накіроўваюць на прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары. Так зрабілі ў выпадку Нэлі Алфёравай, якую асудзілі за «абразу прадстаўніка ўлады».

Спіс усіх людзей, якія сталі фігурантамі крымінальных палітычных спраў пасля вяртання з-за мяжы, дасяжны па спасылцы.

вясна