BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Некаторыя палітзняволеныя адмовіліся выходзіць на волю па амністыі

Некаторыя палітзняволеныя адмовіліся выходзіць на волю 3 ліпеня, яны не пагадзіліся з умовамі вызвалення. Пра гэта стала вядома праваабаронцам.

This image has an empty alt attribute; its file name is palitviazni.jpg

Адмова можа быць звязаная з неабходнасцю пісаць прашэнне на імя Аляксандра Лукашэнкі, мяркуюць праваабаронцы. Гэта прадугледжваецца працэдурай амністыі. Замест “адмоўнікаў” была прапанова вызваліць іншых палітзняволеных. Таксама стала вядома, што часам працэдура вызвалення праходзіла вельмі хутка — некаторым зняволеным нават не дазволілі забраць свае рэчы.

На цяперашні момант праваабаронцам вядома пра 18 палітзняволеных, якія выйшлі на волю 3 ліпеня. Сярод іх 4 жанчыны і 14 мужчын, у тым ліку палітык Рыгор Кастусёў, які пакутуе на анкалогію. Паводле звестак на 8 ліпеня, у Беларусі застаюцца 1423 палітзняволеных.

Беларускае Радыё Рацыя