BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Некаторыя сённяшнія затрыманні звязаныя з праектам INeedHelpBY

Некаторыя сённяшнія затрыманні звязаныя з праектам IneedHelpBY. Пра тое, што прынамсі некаторыя затрыманні звязаныя з гэтым праектам, гаварылі самі супрацоўнікі КДБ некаторым затрыманым падчас ператрусаў, даведалася «Вясна».

Выданне «Люстэрка» паведамляла таксама, што адна з сем’яў, да якой сёння прыйшлі сілавікі, шмат месяцаў таму атрымлівала прадукты пры дапамозе гэтай арганізацыі.

Сёння ініцыятыва INeedHelpBY з’явілася ў Рэспубліканскім спісе «экстрэмісцкіх фармаванняў» — туды яе дадалі на падставе рашэння КДБ ад 16 студзеня.

Беларускае Радыё Рацыя