Другі раз сарвалася спроба прадаць нерухомасць праваабаронца-палітвязня Валянціна Стэфановіча на аўкцыёне “БелЮрЗабеспячэнне”, заўважыла “Зеркало”.

На таргі выставілі 1/7 частку адміністрацыйнага памяшкання ў Менску, якая належыць палітвязню. Гэтая нерухомасць была арыштаваная рэжымам. Першы раз яе спрабавалі прадаць сёлета ў красавіку за 33,3 тысячы рублёў, але марна.
На другі аўкцыён, прызначаны на 25 чэрвеня, стартавую цану знізілі да 26 640 рублёў. Але ўсё адно ахвочых набыць нерухомасць не знайшлося. Памяшканне на вуліцы Ложынскай належыць яшчэ шасці сябрам праваабарончага цэнтра “Вясна”. Яго выкарыстоўвалі для правядзення бясплатных івэнтаў — лекцый, дыскусій і выстаў.
На аўкцыён двойчы выстаўлялі таксама мінівэн Citroen C4 Picasso 2016 года выпуску, які належыць Стэфановічу. На другім аўкцыёне на яе знайшоўся пакупнік, які заплаціў 42 000 рублёў.
Беларускае Радыё Рацыя






