Выстава, прысвечаная ролі жанчын у беларускім дэмакратычным руху, адкрылася ў Варшаве. Яна мае назву «Несціхаючыя галасы». У экспазіцыі – фотаздымкі і экспанаты з фонду Музея Вольнай Беларусі (дзе і адбываецца імпрэза), а таксама арыгінальныя рэчы ўдзельніц пратэстных падзей 2020–2024 гадоў.
Працягвае намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінету, кіраўнік Народнага антыкрызіснага упраўлення Павел Латушка:
– Пачынаючы з 2020 году беларускія жанчыны, калі мы кажам пра гэты перыяд развіцця беларускага грамадства, паказалі сваю адвагу, сваю нязломнасць і прыгажосць. Мы памятаем з вамі беларускіх жанчын на вуліцах беларускіх гарадоў з белымі кветкамі. Я думаю, што гэтая белая кветка ўжо ўвойдзе назаўсёды ў нашую гісторыю. Але гэтая акцыя, гэтая выстава ў Музеі Вольнай Беларусі для нас, для каманды народнага антыкрызіснага ўпраўлення вельмі важна, каб зноў і зноў прыцягваць увагу да таго, ў якім стане сёння знаходзяцца беларускія жанчыны.
Падзея будзе ладзіцца да 22 верасня. Арганізатары выставы — Музей Вольнай Беларусі і Народнае антыкрызіснае ўпраўленне. Партнёр – ініцыятыва “Палітвязынка”. Фінансавая падтрымка — Амбасада Канады ў Рэспубліцы Польшча і Канадскі фонд мясцовых ініцыятыў.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя