«Несла вялікі бел-чырвона-белы сцяг». 2,5 года «хатняй хіміі» за ўдзел у акцыі пратэсту
У судзе Ленінскага раёна Менска 17 студзеня асудзілі Сняжану Марозаву паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
Суддзя Юлія Шчоткіна прызначыла Сняжане два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»).
Жанчыну апазналі па фотаздымку з інтэрнэта. Падчас вобшука ў яе вынялі байку і джынсы, у якіх мінчанка была на пратэснай акцыі. Пасля абвяшчэння прысуду Сняжану вызвалілі ў зале суда.
Крыніца: “Вясна”