У Менскім гарадскім судзе 26 ліпеня распачнецца суд па гучнай справе за «падрыхтоўку тэракту ў Дзень перамогі пад куратарствам Кіева». Падрабязнасці справы агучваліся ў прапагандыскім фільме АНТ «Забойная пасылка смерці: хто і як хацеў здзейсніць тэракт у Дзень Перамогі».
Па справе праходзяць адразу пяць чалавек: 24-гадовы Валер Водзін, Андрэй Грыгор’еў, 30-гадовая Вікторыя Волчак, 25-гадовая Ганна Савачкіна і яе маці Таццяна Русак. У віну ім ставяцца адразу шэсць артыкулаў, сярод якіх такія цяжкія як «здрада дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК) і «акт тэрарызму» (ч. 2 арт. 289 КК). Працэс у закрытым рэжыме будзе весці Сяргей Хрыпач, вядомымі сваімі жорсткімі прысудамі па палітычных справах.
Што характэрна, у фільме таксама паказалі сябра Савачкінай — Яўген Багданенка, але яго па гэтай справе судзіць не будуць. Лёс яго праваабаронцам невядомы.
вясна