BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Неўзабаве пачнуць судзіць былога адміністратара суполкі «Мы за вялікую Беларусь»

Сяргею Паўлюкевічу 34 гады. Мужчына быў адміністратарам суполкі Укантакце «Мы за вялікую Беларусь» (больш за 120 тысяч падпісчыкаў, гэта была найбуйнейшая беларуская група) і сустрэчы «Марш мільёнаў».

Упершыню Паўлюкевіч засвяціўся ў медыя ў 2011 годзе. Адбылося гэта пасля Плошчы-2010, на якой яго затрымалі і прысудзілі 10 сутак арышту. Пазней яго затрымалі 1 ліпеня 2011 года, калі ў Беларусі ішлі «маўклівыя» акцыі пратэсту. Пасля затрымання і 15 сутак Сяргей выйшаў з-за кратаў і распавёў пра тое, што яго катаваў ды завербаваў КДБ, але супрацоўнічаць ён не будзе.

Пасля гэтага ў медыя Паўлюкевіч не свяціўся. Мяркуючы па сацсетках, працаваў на «звычайных» працах — грузчыкам, майстрам і гэтак далей, піша «Наша Ніва».

Сяргея Паўлюкевіча пачынаюць судзіць 26 лютага ў судзе Фрунзенскага раёна Менска. Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў пратэстах па «народным» артыкуле (ч. 1 арт. 342). Суддзя — Марыя Батвінка.

вясна