BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Невядомыя знішчылі крыжы і стэнды ў «віцебскіх Курапатах»

Невядомыя знішчылі крыжы і стэнды ў «віцебскіх Курапатах» недалёка ад вёскі Хайсы, што ў Віцебскім раёне.

Фота: Facebook «Хайсы — віцебскія Курапаты»

Пра гэта паведаміў стваральнік ініцыятывы «Хайсы — віцебскія Курапаты» Ян Дзяржаўцаў. Дзяржаўцаў напісаў у Фэйсбуку што, “знішчаны ўсе 8 металічных указальнікаў, якія служылі арыенцірамі да магіл, у якіх ляжалі ахвяры камуністычнага тэрора і парэшткі якіх выкапалі пашукавікі з 52-га пошукавага батальёна і потым лукашэнкаўскія чыноўнікі далі загад пахаваць у брацкай магіле 172-х чалавек ля станцыі Лосвіда пад відам нямецкіх ахвяр”.

Таксама знішчаныя 26 крыжоў і шыльдаў, якія распавядалі пра ахвяраў сталінскага тэрору.

Гэта не першы такі выпадак. У 2015 годзе Дзяржаўцаў ужо звяртаўся ў міліцыю з нагоды знікнення некалькіх крыжоў. А ў 2021 годзе невядомыя зламалі два крыжы і сапсавалі шыльду з надпісам «месца сталінскіх расстрэлаў».