BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Незалежнае выданне «Новы Час» звяртаецца па дапамогу

Выданне «Новы Час», якое доўгі час было апошнім папяровым выданнем, якое даходзіла да вязняў у беларускія турмы, цяпер само просіць дапамогі.

На старонцы фонду “Байсол” з’явіўся збор данатаў на дапамогу гэтаму выданню: https://www.bysol.org/be/private/novy_chas/?fbclid=IwY2xjawG2egFleHRuA2FlbQIxMAABHcVVHzmXQV9NJ6gWYB0dvHx-uwY0vGhJxtqA2obETA2k1LxeRzQVtaHL5Q_aem_rh3fM5yQMQ_USrffti2d6w.

Сяргей Пульша, рэдактар гэтага выдання, тлумачыць прычыны збору:

Адрэзаныя ад нашых донараў, ад нашых спонсараў, ад нашых рэкламадаўцаў. З нашым выгнаннем з Беларусі мы спынілі выхад газеты і ўжо не маем сродкаў ад продажу газеты.

Па словах Сяргея, рэдакцыя гэтага выдання раскіданая па ўсім свеце:

– Нашыя людзі ёсць у Швейцарыі, у Румыніі, у Польшчы, Літве, Італіі. У нас такая міжнародная рэдакцыя і адпаведна гэта таксама патрабуе і выдаткаў, і ёсць праблемы з інтэграцыяй. Карацей, сітуацыя складаная, але мы спрабуем яе пераадолець.

Па словах Сяргея Пульшы, вялікая частка журналістаў выдання таксама знаходзяцца ў Грузіі, дзе ўжо больш за месяц трывае парламенцкі крызіс і апазіцыя выводзіць людзей на вуліцы грузінскіх гарадоў.

Беларускае Радыё Рацыя