BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Ні Бог, ні закон не дае права пазбаўляць людзей Радзімы”

Вызвалены ў апошнюю хвалю палітвязень Вячаслаў Кучук (па жаданню палітвязня прозвішча змененае), які павінен быў быць вызвалены ў 2026 годзе, не збіраўся з´язджаць за мяжу. Мужчына лічыць сябе закладнікам, якога дыктатар незаконна пасадзіў, а затым абмяняў на эканамічныя свае інтарэсы.

Гаворыць Вячаслаў Кучук:

– Я адчуваю сябе закладнікам, якога вызвалілі. Таму што рэжым Лукашэнкі мяне захапіў у закладнікі, каб зняць санкцыі. Разам усё – гэта знішчэнне чалавека, катаванні, прыніжэнне, абраза, адсутнасць медычнай дапамогі і наўмыснае прычыненне шкоды здароўю. Усё гэта зазнаў у Бабруйскай калоніі №2.

Паводле Вячаслава, ні Бог, ні закон не дае Лукашэнку права пазбаўляць людзей Радзімы. Відаць, лёс Савецкага Саюза, які таксама выкідаў дысідэнтаў, яго нічому не навучыў.

Беларускае Радыё Рацыя