BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Шэсць беларусаў, якія жывуць за мяжой, прагаласавалі ў Менску (абноўлена)

Шэсць беларусаў, якія жывуць за мяжой, прагаласавалі ў Менску. Пра гэта паведаміла сакратарка ЦВК Алена Балдоўская, перадае БелТА.

“На 248-м участку прагаласавала шэсць нашых грамадзян, якія маюць пашпарты, аформленыя для пастаяннага пражывання за мяжой”, – сказала яна.

Нагадаем, грамадзяне Беларусі, якія жывуць за мяжой, змогуць прыняць удзел у АДГ, толькі прыехаўшы ў краіну. Участкі за межамі Беларусі ў сувязі са зменамі ў Выбарчым кодэксе не адкрываліся. У Менску ж для беларусаў з-за мяжы адкрыты адзіны ўчастак у менскай гімназіі №75.

* * *

На пачатак адзінага дня галасавання фактаў удзелу ў выбарах «замежных беларусаў» яшчэ няма. Пра гэта паведаміла сакратарка ЦВК Алена Балдоўская.

«Але часу да закрыцця ўчасткаў для галасавання яшчэ дастаткова. Магчыма, з’явяцца жадаючыя нашы грамадзяне, якія аформілі пастаяннае пражыванне за межамі краіны, якія захочуць узяць удзел у выбарах дэпутатаў», – сказала яна.

Паводле яе слоў, інфармацыі аб фактах парушэння грамадскага парадку або правакацыях не паступала.

Як сцвярджае ЦВК, яўка выбаршчыкаў на выбарах дэпутатаў на 14:00 склала 59,17%. Праверыць гэтыя дадзеныя не ўяўляецца магчымым. Незалежнае назіранне за галасаваннем у Беларусі адсутнічае. Нагадваем, грамадзяне Беларусі, якія жывуць за мяжой, змогуць прыняць удзел толькі прыехаўшы ў краіну. Участкі за межамі Беларусі ў сувязі са зменамі ў Выбарчым кодэксе не адчыняліся.