Гэта не мае ніякага сэнсу калі палітвязняў выпускаюць за зняццё санкцый. Бо садзяць больш, чым выпускаюць. Такой думкі прытрымліваецца блогер, былы палітвязень, аўтар ютуб-канала “Шэры Кот” Зміцер Казлоў. Рэпрэсіі ў Беларусі за апошні час толькі ўзмацніліся, і гэта на фоне размоваў пра вызваленне тысячы асобаў,– кажа суразмоўца:

– Хваля рэпрэсіяў звязаная з тым, што рэжым усё той жа, ён не змяняецца, у Лукашэнкі няма падтрымкі, ён трымаецца пасля 2020 года толькі на тым, што прымяняе рэпрэсіі, на тым, што запалохвае насельніцтва і калі ён спыніцца, па-першае, яго сілавікі, якія з ім працуюць, яны гэтым незадаволеныя.
Як паведамляе ініцыятыва dissidentby, станам на сёння, 27 лютага, у Беларусі ўсё яшчэ налічваецца 1178 палітвязняў. А крымінальны палітычна матываваны пераслед быў зафіксаваны ў дачыненні да 8832 асобаў.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






