Да канца 2025 года няма ніякіх пазітыўных чаканняў, прыходзяцца па-ранейшаму жыць адным днём. Амерыканская знешняя палітыка пакуль што таксама не дала хуткіх вынікаў.

Сваімі разважаннямі па сітуацыі ва Украіне падзяліўся грамадзянін Беларусі, па нацыянальнасці ўкраінец спадар Генадзь:
– Ніякіх чаканняў, калі шчыра. Нават калі браць сусветную палітыку, то нічога не зменіцца. Няма ніякіх перадумоў, што ў 2025-ым штосьці зменіцца і штосьці скончыцца.
Поўнамаштабная вайна ва Украіне ўжо ідзе 1000 і 63 дні. За апошнія суткі па лініі фронту адбылося каля двух соцень сутыкненняў.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя