Сувязь з палітвязнем Уладзімірам Гундарам з сярэдзіны снежня прыпынілася.
Але, як лічаць родныя, гэта, магчыма, звязана з навагоднімі святамі і вялікім патокам пісьмаў і віншаванняў. А вось пра пасылкі і спатканні прыйдзецца забыць да восені, гавораць родныя:
— Мы наўгад паехалі, але не патрапілі. І ён згубіў свае спатканні, і пасылку з харчамі, яшчэ ў Бабруйку, акзваецца — так нам сказалі мае людзі. Маўляў, да верасня 2024 году ён пазбаўлены спатканняў і перадач. Ён там увесь час быў у ШІЗА. Можа не размаўляў з імі, ці наадварот па-беларуску размаўляў.
Палітзняволены Уладзімір Гундар асуджаны на 20 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Восенню мінулага года быў пераведзены з Бабруйскай калоніі №2 у Магілёўскую крытую турму на 3 гады.
Беларускае Радыё Рацыя