У Беларусі, як і ва ўсім свеце, сёння ўшаноўваюць памяць ахвяр Халакосту. У Менску ўзгадваюць вязняў мясцовага гета, у Берасці расстраляных нацыстамі жыхароў на Броннай гары, а ў Пінску забітых пры ліквідацыі аднаго з найвялікшых гета.
Такія дні памяці – гэта не толькі пра мінулае, але і пра будучыню, – адзначае аўтар кнігі пра Халакост на Беларусі:
-Па-першае, для аб’ектыўнасці, для гістарычнай праўды і таксама для выхавання людзей, каб яны разумелі, што ў адпаведных абставінах кожны можа апынуцца, незалежна ад таго, да якой ты нацыі, да якой рэлігіі належыш, у чарзе, якая ідзе да ямы-магілы. Таму што няма такіх прышчэпак, каб прышчапіць ад ксенафобіі, ад нянавісці адных да да другіх.
Шэраг гісторыкаў дагэтуль гавораць, што навуковая праца па тэме Халакосту застаецца ў Беларусі на нізкім роўні. Яна патрабуе дальнейшага развіцця.
Беларускае Радыё Рацыя