BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне прысуджана за адкрыццё мікраРНК

Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне прысуджана Віктару Амбрасу і Гэры Раўкану за адкрыццё мікраРНК і яе ролі ў посттранскрыпцыйнай рэгуляцыі генаў.

МікраРНК – малыя некадавальныя малекулы РНК даўжынёй 18-25 нуклеатыдаў (у сярэднім 22), выяўленыя ў раслін, жывёл і некаторых вірусаў, якія прымаюць удзел у транскрыпцыйнай і посттранскрыпцыйнай рэгуляцыі экспрэсіі генаў шляхам РНК-інтэрферэнцыі.

«Іх наватарскае адкрыццё выявіла зусім новы прынцып рэгуляцыі генаў, які аказаўся істотным для шматклеткавых арганізмаў, уключаючы людзей. Цяпер вядома, што геном чалавека кадуе больш за тысячу мікраРНК. Іх дзіўнае адкрыццё выявіла зусім новае вымярэнне рэгуляцыі генаў. МікраРНК аказваюцца прынцыпова важнымі для таго, як арганізмы развіваюцца і функцыянуюць», – гаворыцца ў заяве Нобелеўскага камітэта.

Летась Нобелеўскую прэмію ў медыцыне атрымалі Каталін Карыка і Дру Вайсман за вакцыну супраць COVID-19.