BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Нобелеўскі камітэт запрасіў жонку Алеся Бяляцкага на сустрэчу

Наталля Пінчук распавяла Нарвежскаму Нобелеўскаму камітэту пра цяжкую сітуацыю свайго мужа.

Зараз Бяляцкі адбывае тэрмін у калоніі, дзе яго здароўе імкліва пагаршаецца з-за адмовы ў элементарнай медыцынскай дапамозе. Нарвежскі Нобелеўскі камітэт рашуча асуджае гэтыя бесчалавечныя ўмовы і патрабуе неадкладнага вызвалення Алеся.

«Тое, што Алесь Бяляцкі адбывае тэрмін у такіх жудасных умовах — гэта глыбокая несправядлівасць, якая груба парушае яго асноўныя правы чалавека. Ён павінен быць вызвалены», — кажа Ёрген Ватне Фрыднес, старшыня Нарвежскага Нобелеўскага камітэта.

Крыніца: thenobelinstitute