BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Нобелеўскую прэмію па хіміі – за вылічальны дызайн бялкоў і прадказанне іх структуры

Нобелеўскую прэмію па хіміі далі Дэвіду Бэйкеру (вашынгтонскі ўніверсітэт у Сіетле, ЗША) «за камп’ютарны дызайн бялкоў», а таксама супрацоўнікам Google Deepmind Дэмісу Хасабісу і Джону Джамперу «за прадказанне структуры бялкоў».

«Нобелеўская прэмія па хіміі 2024 года прысвечана белкам, хімічным інструментам жыцця. Дэвід Бэйкер атрымаў поспех амаль у немагчымым – стварэнні зусім новых відаў бялкоў. Дэміс Хасабіс і Джон М. Джампер распрацавалі мадэль ІІ для вырашэння 50-гадовай праблемы – прадказанні складаных структур бялкоў. Гэтыя адкрыцці маюць велізарны патэнцыял», – адзначылі аўтары прэс-рэлізу.

У чацвер будзе названы нобелеўскі лаўрэат па літаратуры, а ў пятніцу — прэміі міру.