BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Нобелеўскую прэмію па фізіцы прысудзілі за машыннае навучанне

Нобелеўская прэмія па фізіцы 2024 года прысуджана Джону Гопфілду з Прынстанскага ўніверсітэту (ЗША) і Джэфры Гінтану з Універсітэту Таронта (Канада) “за фундаментальныя адкрыцці і вынаходкі, якія зрабілі магчымымі машыннае навучанне са штучнымі нейрасецямі”.

Лаўрэаты прэміі працавалі са штучнымі нейронавымі сеткамі з 1980-х гадоў.

Гопфілд стварыў асацыятыўную нейронавую сетку ў 1982 годзе. Яна атрымала ягонае імя.

Гінтан быў адным з даследчыкаў, якія прапанавалі выкарыстоўваць метад зваротнага распаўсюджвання памылкі для трэніроўкі шматслаёвай нейронавай сеткі. Разам з Тэры Сейноўскі вынайшаў «машыну Больцмана», якая стала развіццём сеткі Гопфілда.