Імпрэза памяці «Ноч (не)расстраляных паэтаў» прайшла ў Музеі Вольнай Беларусі Варшавы.

Па словах дырэктаркі Музея Наталлі Задзяркоўскай, ужо трэці год людзі збіраюцца, каб аддаць даніну памяці ахвярам сталінскіх рэпрэсій. Але фармат цяперашняга ўшанавання забітых рэжымам выбітных беларусаў зменены, – кажа вядучая паэтычнага вечара рэжысёрка і паэтка Дзіяна Балыка:
– Выбітныя дзеячы беларускай культуры і навукі былі забітыя ў турме НКУС. Яны засталіся ў нашай памяці, але яны «не расквітнелі». І зараз мы хочам даць слова кожнаму, хто прыйшоў да нас на гэтую вечарыны памяці, бо кожны з нас “нерасстраляны” паэт Беларусі. Гэтыя паэты ішлі ў 20-х і 30-х гадах на супраціў.
Людзей на вечар памяці прыйшло шмат. Былыя палітвязні і ўдзельнікі супраціву 2020 году, якіх выціснулі з краіны, чыталі свае вершы. Публіка прымала іх цёплымі апладысментамі. Імпрэза цягнулася паўтары гадзіны.
Цалкам матэрыял:












Беларускае Радыё Рацыя






