BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ноччу пад Мазыром быў магутны выбух. Імаверна, збілі шахед

Сёння ўначы жыхары Мазырскага раёна Гомельскай вобласці пачулі выбух. Адбылося гэта прыблізна ў 00:55 па беларускім часе. Пра гэта піша маніторынгавы праект «Беларускі Гаюн».

Мяркуецца, што супрацьпаветраная абарона збіла дрон-камікадзэ “шахед”. Па некаторых звестках, ён быў у некалькіх кіламетрах ад Мазыра. Авіяцыя ВПС РБ не паднімалася ў неба.

“Еўрарадыё” ўначы патэлефанавала ў аператыўна-дзяжурную службу мазырскага РАУС.

“Усё добра. Усё пад кантролем. Не перажывайце”, — кажа супрацоўніца. Але пра тое, што за выбух чулі людзі, гаварыць не стала. “Я вам нічога тлумачыць не буду”, — сказаў іншы міліцыянт.

Нагадаем, у 2024 годзе пад Мазыр у Ельскі раён для аховы нафтаперапрацоўчага завода перакінулі войскі супрацьпаветранай абароны Беларусі.