BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Новае расследаванне па катаваннях 2020 года

катаванні

фота ілюстрацыйнае

Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі прадставіў новае грамадскае расследаванне аб масавых катаваннях і жорсткім абыходжанні з затрыманымі ў Партызанскім раённым упраўленні міліцыі Менску, што адбываліся з 8 па 13 жніўня 2020 года.

Расследаванне заснавана на 43 індывідуальных інтэрв’ю з пацярпелымі, аналізе медыцынскіх дакументаў і фотафіксацыі траўмаў. Яно дэталёва рэканструюе храналогію падзей і раскрывае сістэмны характар гвалту. З поўным тэкстам расследавання можна азнаёміцца па сайце камітэта па расследаванні катаванняў.

Дакумент ёсць працягам серыі матэрыялаў пра падзеі 2020 года. Раней апублікаваліся расследаванні аб катаваннях у Фрунзенскім, Савецкім, Цэнтральным, Маскоўскім раённых упраўленнях міліцыі Менску і Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна.