Паводле інфармацыі «Флагштока», пад чарговы «хапун» у канцы кастрычніка — пачатку лістапада трапілі дзясяткі людзей. Журналісты не называюць прозвішчы, каб не даваць падставы для яшчэ большых рэпрэсій.

Большасць затрыманых — гэта былыя актывісты, тыя, хто ўдзельнічаў у пратэстах 2020 года і раней. Некаторыя з затрыманых падвергнутыя крымінальнаму пераследу, але асноўная частка на дадзены момант адпраўленая за краты для адбыцця адміністрацыйнага арышту за «падпіскі». Пры гэтым вядомыя выпадкі, калі сілавікі самі падпісвалі затрыманых на каналы, занесеныя ў «экстрэмісцкі» спіс — на падставе гэтага людзей асуджалі на суткі. Пры гэтым у расклад суда працэсы над імі не ўносілі, каб схаваць маштаб рэпрэсій.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Shutterstock.com