BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Новая тактыка сілавікоў у дачыненні тых, хто вяртаецца ў Беларусь

Кіраўнік фонду BYSOL Андрэй Стрыжак расказаў пра новую тактыку сілавікоў, што тыя ўжываюць у дачыненні беларусаў, якія вяртаюцца на радзіму і мелі дачыненні да пратэстаў.

«Акрамя класічных затрыманняў на мяжы ці арыштаў троху пазней пасля прыезду дадому, цяпер сілавікі пачалі ўжываць тактыку завядзення крымінальнай справы і абмежавання выезду для фігуранта. Тады  чалавек не ў СІЗА, але пад следствам і з абмежаваннем выезду», – адзначыў ён.

Кіраўнік фонду BYSOL таксама заклікаў тых, хто сам або чые блізкія трапілі ў такую сітуацыю, тэрмінова звяртацца ў фонд па дапамогу.

Паводле праваабарончага цэнтра «Вясна», за першыя паўтара месяца 2025 года па вяртанні ў Беларусь былі затрыманыя некалькі дзясяткаў чалавек. Таксама пад дадатковыя праверкі на мяжы трапляюць людзі, якія раней затрымліваліся на акцыях пратэсту і ўнесеныя ў базу «БЕСпорядки», і тыя, хто даўно не жыве ў Беларусі.