Новы 2026 год – новыя надзеі для беларусаў. Як высветлілася, бальшыня сёння фармулюе пажаданні не толькі для сябе, але і для краіны ў цэлым. Для беларусаў Варшавы і не толькі, – гэта мірная Украіна і мірная, вольная Беларусь.

Гавораць людзі:
– Перамогі Украіне і Беларусі! 2026 год, спадзяёмся, будзе лепшым. Па-першае, хацелася б, каб скончылася вайна, каб Украіна вярнула ўсе свае межы. Вельмі хочацца, каб Расея развалілася на маленькія краіны, каб народы Расеі сталі свабоднымі.
– Усім тым, хто несправядліва знаходзіцца па палітычных матывах, у лукашысцкіх катаваннях – выйсці адтуль.
– Каб Беларусь была свабоднай ад Расеі, ад “русского мира”, каб яны ад нас адчапіліся гэтыя тысячагадовыя ворагі.
Такім чынам, незалежна ад адрозненняў, асноўны пасыл – гэта мір ва Украіне, Расеі па заслугах, свабода для Беларусі. У гэтым, мабыць, і ёсць галоўная мара на 2026 год.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






