BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Новы Апостальскі нунцый прыбыў у Беларусь

Арцыбіскуп Іньяцыё Чэфалія прыбыў у Беларусь у якасці новага Апостальскага нунцыя. 26 чэрвеня ў Менску ў яго адбылася першая сустрэча з беларускімі біскупамі, паведамляе Пінская дыяцэзія.

Фота: catholic.by

Сустрэча праходзіла ў рэзідэнцыі арцыбіскупа Юзафа Станеўскага. Падчас яе нунцый прадставіў дакумент Ватыкана аб сваім прызначэнні. Пінская Царква была прадстаўлена ўсімі трыма біскупамі — Антоніем Дзям’янкам, Андрэем Зноскам і Казімірам Велікасельцам.

Прысутныя падзяліліся з пасланнікам Папы досведам служэння і запрасілі яго на Палессе, дзе мясцовая дыяцэзія будзе адзначаць сваё стагоддзе.