BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Новы атрад спецназа створаны ў Беларусі

Спецпадраздзяленне “Віцязь” стала трынаццатым па ліку ў рэспубліцы, яно будзе базіравацца ў Віцебску.

Фота: МУС Беларусі

Атрад спецыяльнага прызначэння “Віцязь” створаны ў Беларусі, паведамляе Sputnik са спасылкай на УУС Віцебскага аблвыканкама. Падраздзяленне сфармавана на базе вайсковай часці 5524 унутраных войскаў МУС у Віцебску. У яго склад увайшлі байцы, “здольныя пераадольваць любыя перашкоды і выконваць задачы ў экстрэмальных умовах”.

Як паведамляецца, у задачы гэтага спецпадраздзялення, як і іншых аналагічных, будзе ўваходзіць “пошук і ліквідацыя дыверсійных і разведвальных груп, байцы таксама могуць прыцягвацца да аховы дзяржаўнай мяжы”.

Нагадаем, у канцы красавіка ў Беларусі быў створаны атрад спецназа “Гром”, ён раскватараваны ў Магілёве і Бабруйску.

Варта адзначыць, што ў апошнія гады ў Беларусі былі створаны і іншыя спецатрады ўнутраных войскаў – “Рысь”, “Беркут”, “Шторм”, “Тайфун”, “Цыклон”, “Смерч”, “Буран” і іншыя.