BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Новы год і Каляды ў Беларусі зноў пройдуць пад узмоцненым наглядам сілавікоў

З 31 снежня 2024 года да 8 студзеня 2025 года асабісты склад органаў унутраных справаў і ўнутарных войскаў у Беларусі пераводзяцца на ўзмоцнены варыянт нясення службы. Пра гэта паведамляе міністэрства ўнутраных спраў.

Ва ўсіх месцах правядзення масавых мерапрыемстваў, якія папярэдне агледзяць сапёры, будуць дзяжурыць супрацоўнікі міліцыі.

Традыцыйна перад уваходам на святочныя пляцоўкі будуць арганізаваныя пункты пропуску і агляд наведвальнікаў. Перад КПП будуць размешчаныя стэнды з пералікам забароненых да праносу прадметаў.

Шчыльнасць міліцэйскіх нарадаў на вуліцах павялічыцца, кантроль за абстаноўкай будуць весці таксама з выкарыстаннем сістэмаў відэанізарання.