BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Новы грыб знайшлі ў Белавежскай пушчы

У Белавежскай пушчы летась упершыню ўбачылі грыб, вонкава падобны на від, які раней не фіксаваўся ў Беларусі, — мерыпілус гіганцкі. Навукоўцы з Інстытута эксперыментальнай батанікі Акадэміі навук Беларусі пасля лабараторных даследаванняў пацвердзілі, што знойдзены грыб належыць менавіта да гэтага віду.

Як адзначаюць супрацоўнікі Нацпарка Белавежская пушча, вонкава гэты грыб вельмі прыгожы. Ён расце каля ствалоў і пнёў многіх лісцяных дрэў, аддаючы перавагу дубу. Пладовыя целы грыба могуць расці таксама на пагружанай у глебу драўніне, пры гэтым яны маюць шматлікія капялюшыкі.

Маса пладовага цела ў буйных асобнікаў мерыпілуса гіганцкага можа дасягаць 25-30 кг. Ён лічыцца ядомым, але рэкамендуецца выкарыстоўваць у ежу толькі маладыя мерыпілусы, якія маюць мяккую і пяшчотную мякаць. Праўда, у некаторых людзей гэты грыб можа выклікаць нястраўнасць.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: npbp.by