BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Новы мабільны дадатак «Віт!» – створаны беларусамі для беларусаў

З’явілася новая мабільная праграма пад назвай «Віт!», створаная беларусамі, якая дапаможа беларусам унутры краіны і за мяжой знаёміцца і ствараць сувязі, паведамляе партал Budzma.

Фота: budzma.org

У Беларусі з дапамогай мабільнай праграмы можна знайсці суразмоўцаў для практыкі беларускай мовы. Таксама ёсць мапа устаноў, дзе вас абслужаць па-беларуску. Спіс і мапа беларускамоўных установаў з цягам часу будуць пашырацца.

«Калі вы жывяце за мяжой, Віт! стане вашым незаменным памочнікам у пошуку землякоў. З дапамогай гэтай праграмы вы знойдзеце беларусаў паблізу. Бацькі знойдуць сяброў для сваіх дзяцей, а дарослыя — тых, з кім цікава бавіць час разам», — паведамляюць стваральнікі праграмы.

Таксама даступныя і рамантычныя знаёмствы.

Інтэрфэйс мабільнай праграмы — цалкам на беларускай мове. Доступ да ўсіх функцыяў — бясплатны.

Мабільная праграма ўжо даступная ў App Store і Google Play.

Аўтары «Віт!» галоўнай задачай на бліжэйшчы час бачаць неабхонасьць набраць пэўную колькасьць аўдыторыі